Home

Advertisement

Customize
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

Zmitcer Magnus' Journal

25th December, 2008. 10:52 pm. ЧАМУ Я - ЭВАНГЕЛЬСКІ ХРЫСЬЦІЯНІН. Гісторыя І.

Ну, першая гісторыя пра тое, як мае продкі заснавалі першую ў Гомлі суполку Эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў.

У 1906 годзе браты Самсон (дзядуля мае бабулі) і Барыс Прыходзькі вярнуліся ў сваё сяло Хальч з заробкаў з Адэскай губэрніі, дзе яны прынялі хрост і сталі баптыстамі.
Read more... )

Read 8 Notes -Make Notes

16th October, 2008. 10:24 am. Учора патрапіў на канцэрт "Босага сонца"

Такі сабе цікавы праект адбываецца ў клюбе "Bronx".

Учора былі Босыя сонцы і Атмораві.
Сонцы растуць! Гэта радуе. І патэнцыял іхны, таксама. Праўда, склад мяняецца, а гэта хм...

Дарэчы тут галасаванка, заходзьце:

http://gold.relax.by/

Read 2 Notes -Make Notes

14th October, 2008. 1:32 am.

Я ўжо даўно казаў: "Чалавек нараджаецца і памірае сам. Адзін."

А тут яшчэ: "Мы цягам жыцьця шмат разоў паміраем."

Read 24 Notes -Make Notes

26th May, 2008. 9:14 pm.

Внимание, Вы - КЛАССИК
Вы увлекаетесь серьезной классической литературой. Вы предпочтете Драйзера любому Минаеву. У Вас хороший вкус, вы умны и начитанны, вы наверняка хорошо разбираетесь в литературе всех веков. Таких как вы мало, и я присуждаю Вам звание "Интеллигентный Уникум"!image
Пройти тест

Read 2 Notes -Make Notes

25th May, 2008. 11:53 am. Цікава...

Ніколі не карыстаўся жж-сыстэмай абароны запісаў.
Заўсёды думаў, што мне няма хаваць анічога ані ад каго. І раптам з год таму сутыкнуўся з сытуацыяй, калі выпадкова (ну настрой быў ня той) абразіў чалавека.
Сам бы так ня крыўдзіўся, калі б пачуў такое пра сябе, але ж усе людзі розныя...

Таму і ня пішацца сюды апошнім часам, хоць і не самавыдаляюся, бо мітусьня гэта ўсё: выдаляцца, аднаўляцца...

Дык, мо, пачаць карыстацца сыстэмай абароны запісаў?

Read 7 Notes -Make Notes

15th April, 2008. 8:02 pm. Дабрачынны канцэрт 17-га красавіка

Запрашаем усіх на канцэрт!
Ён прысьвечаны Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясьцінаў.

Калі Вам неабыякавая нашая спадчына,
Калі Вы хочаць, каб Вашыя дзеці пабачылі тое, што будавалі нашыя продкі,

Прыходзьце!

Read 3 Notes -Make Notes

1st April, 2008. 7:51 am.

Зараз нейкая шалёная гонка.

Штовыходныя матляюся па рэгіёнах, сустракаюся з народам.
На цягніку, на машыне, спынам. Учора вярнуся з Полацка-Віцебска (раней былі Горадня, Гомель, Наваградак, Слонім, Баранавічы).
На паўтары гадзіны на працу спозьніўся. На працы атрымаў па галаве. І зранку шчэ атрымаю.

Але ж не істотна. Усё роўна - супэр!

Read 7 Notes -Make Notes

19th March, 2008. 8:33 pm. Гэнік Лойка можа застацца бяз працы...

Гэніка Лойку, майго сябра, бацьку траіх дзетак, цудоўнага пэдагога і таленавітага майстра, спрабуюць звольніць з працы.



Падрабязнасьці тут.

А тут я прапаную пакінуць вашыя заўвагі і прапановы для адміністрацыі Мінскай сярэдняй школы №185 з архітэктурна-мастацкім ухілам, дзе ён працуе.

Read 7 Notes -Make Notes

11th March, 2008. 11:51 pm. Пра дзіцячы дом у Кобрыні

Народ!

Ёсьць ідэя даехаць у суботу ў Кобрынь. Пазабаўляць дзетак зь дзіцячага дому.
Маем вялікую патрэбу ў дасьведчаных людзёх дзеля каб наладзіць розных дзіцячых забавак, пажадана зь філёлягічным ухілам (бо выхоўваюцца яны, нажаль, у расейскім і расейскамоўным духу).

Абмеркаваньне тут.

Make Notes

16th February, 2008. 9:21 pm. Адно апытаньне...

1. Ці Вы - ляўшун?
Угу. Тройчы: леў, ляўшун і зьлевага боку хадзіць люблю :)
2. Ці хто з вашых знаёмцаў - ляўшуны?
Багата - прыкладна, кожны пяты (а перавучаныя шчэ ня ўсе прызнаюцца)
3. А як вы ставіцеся да ляўшуноў і да праўшуноў?
Я (ляўшун) да ляўшуноў стаўлюся па-братэрску (а да праўшуноў з падозраньнем: ці мо і яны - перавучаныя?)

А ВЫ?

Read 27 Notes -Make Notes

Back A Page